Чырвоны касцёл у Менску. Паўстагоддзя ў пашчы дракона


Як дысананс у песні – нетыповы будынак у ідэалагічна вывераным архітэктурным ансамблі плошчы Леніна ў Менску. Якім чынам удалося захаваць «Чырвоны касцёл» у сэрцы сталіцы Савецкай Беларусі? Чаму яго збудавалі менавіта ў такім стылі? З якімі цяжкасцямі сутыкнуліся стваральнікі касцёла?