Чыноўнікі супраць Лукашэнкі. NEXTA на Белсаце


Нацыянальны статыстычны камітэт падзяліўся звесткамі пра адукацыю дзяржаўных службоўцаў. Высветлілася, што больш за 50 высокіх чыноўнікаў скончылі толькі школу.

«Без ведаў – нікуды. – лічыць Лукашэнка. – Так, мы жывем у эпоху высокіх інфармацыйных тэхналогіяў – зазірнуўшы ў той самы гаджэт, імгненна атрымаць адказ на кожнае пытанне. Але гэта не робіць чалавека больш разумным і адукаваным, не дае яму лагічнага мыслення, здольнасці разважаць».

Болей навінаў, якія не ўвайшлі на гэтым тыдні ў галоўныя інфармацыйныя выданні «Белсату», глядзіце ў выданні «Суб’ектыву» са Сцяпанам Святловым і Валерам Руселікам.