Чыноўнікі на месцах разумеюць, што трэба развіваць малы бізнес


«У Светлагорску было паседжанне камісіі па развіцці прадпрымальніцтва, разам з субʼектамі малога бізнесу. Павінны былі абмяркоўваць стварэнне ў раёне ўмоваў для развіцця прадпрымальніцтва. На месцах чыноўнікі больш разумеюць, што трэба развіваць малы бізнес, бо ён дае ў бюджэт нядрэнныя грошы. У прыватнасці ў Светлагорску больш за 20 % бюджэту дае малы бізнес, а таксама стварае працу 7 тыс. асобаў. Я лічу, што чыноўнікі на месцах разумеюць, што ў выпадку «правалу» бюджэту іх могуць зрабіць крайнімі».