Чыноўнікі і міліцыя павінны быць з народам


«Праз Указ №222 мы не можам карміць нашыя семʼі. І бяда ў тым, што нас не хочуць пачуць. Мы ніколі не прасілі дапамогі. Мы хочам працаваць і плаціць падаткі. Чыноўнікі, дзяржслужбоўцы і міліцыянты павінны любіць сваю зямлю і быць разам з народам», – заявіў у эфіры праграмы «Гарачы каментар» прадпрымальнік з Берасця Андрэй Карняйчук. Бізнесовец адзначыў, што прыезд берасцейскіх прадпрымальнікаў на акцыю ў Менск – цалкам верагодны сцэнар.