Яўгенія Чырыкава: «Сеткавы пратэст немагчыма задушыць»


Пра прыроду расейскага пратэсту, Навальнага і будучыню грамадзянскай супольнасці ў Расеі ў жывым эфіры разважае палітыкі і эколаг Яўгенія Чырыкава.

Я не ведаю больш мяккага і інтэлігентнага пратэсту, чым расейскі пратэст. Адзіны, хто паводзіць сябе агрэсіўна, хто парушае разнастайныя чалавечыя нормы законаў і чалавечых і Расейскай Федэрацыі – гэта расейскія сілавікі і расейскія ўлады. Расейскія пратэстоўцы не пераварочваюць аўтамабілі, не псуюць чужую маёмасць. Пратэст, які можна назіраць у Еўропе – ён нашмат больш яркі і больш страшны. Да пушкінскага пратэсту «з віламі на Крэмль» нам яшчэ ісці і ісці.

Спадзяюся, рэвалюцыі ў Расеі не будзе. Тая рэвалюцыя, што ў нас была, нічога добрага нам не прынесла. Як эколаг я вам скажу, што ўсё, што звязана з рэвалюцыямі, з хуткімі зменамі – гэта заўсёды да горшага. Усе хуткія змены – у арганізме чалавека, напрыклад, гэта нешта накшталт рака – гэта дрэнна.

Сто гадоў таму ўладу ў нашай краіне захапілі самыя сапраўдныя тэрарысты. Камуністы нават называлі сябе «Чырвоным тэрорам». Вось уявіце сабе, што ІД захапіла ўладу на 1/6 частцы планеты. Той эксперымент, які паставілі над нашай краінай – рэпрэсіі, катаванні і гд. – змяніў структуру грамадства. Яно далёка не такое здаровае як супольнасць Еўропы ці Амерыкі. Для такога грамадства колькасць людзей на нядзельных пратэстах – гэта вельмі нядрэнныя лічбы.

Усе добрыя і надзейныя змены маюць эвалюцыйны характар. Працэс, які пачаўся 7 гадоў таму і працягваецца цяпер, працэс адраджэння расейскага грамадзянскага грамадства, не згасае – ён пайшоў. Грамадзянская супольнасць Расеі, нягледзячы на ​​тое, што яе спрабавалі забіць апошнія сто гадоў (і шмат у чым атрымалі поспех), дае новыя парасткі. Гэта эвалюцыйны працэс. Наша ўлада спрабуе яго гасіць, але працэс пайшоў. Шляху назад няма. Гэта сеткавы пратэст – яго немагчыма задушыць.

Размову Сяргея Падсасоннага з Яўгеніяй Чырыкавай глядзіце ў «Гарачым каментары»