Чэмпіён Еўропы па эратычных шоу: беларусы не гатовыя за гэта плаціць


http://www.tvp.pl/player/video?id=36250699

У Беларусі ледзь не кожны месяц здараюцца скандалы на глебе сексізму. Прычым трывогу звычайна б’е прасунуты Facebook, а не Грамадская рада па маралі. Дык разняволеная мы краіна, ці пурытанская? Вы ў «Прываце» з Валярынай Куставай, а тэма праграмы – «Аголеная Беларусь: распуста і смелыя густы».

Госць у студыі – мадэль, фітнес-трэнер і… удзельнік эратычнага шоу Дзмітрый Савін.

Чым адрозніваецца стрыптыз і эратычнае шоу? Ці часта прапануюць танцорам секс за грошы?
І чаму самі стрыптызёры не хочуць, каб іх жонкі займаліся тым самым? Хто замаўляе эратычныя шоу?

Таксама ў выданні:

  • Праект #такаяякёсць і яго ініцыятарка Каця Барушка.
  • Фатограф і куратар праекту пра цела і цялеснасць «Anatomia» Дзіна Даніловіч.

А як ставіцеся да стрыптызу і публічнай аголенасць вы? Дзяліцеся з «Прыватам», бо «Прыват» – гэта, у прыватнасці, і пра вас.