Вяскоўцы Чэлендж па-беларуску: як нарабіць мукі на жорнах


Праграма «Вяскоўцы» адкрывае свету ўсё новыя таленты з беларускіх селішчаў. Вядоўца Віктар Шукеловіч неспадзявана аказаўся на печы ў доме, дзе жыве вясковая творчая сям’я. Спачатку Віктара прынялі за дамавіка ды паспрабавалі выкурыць. Але справа высветлілася і самі вяскоўцы ў выніку ўсцешыліся, што вядоўца застаўся ў іхнай хаце.

У выданні мясцовая сямʼя пахвалілася сваёй печчу, паказала прылады, патрэбныя, каб прапаліць печ, ды распавяла, што дагэтуль дапамагае сваім дзецям і ўнукам бульбай ды сачыненнямі на школьныя тэмы. Героі праграмы прадэманстравалі свае таленты, зайграўшы на гармоніку, праспяваўшы народныя песні і ўласнага аўтарства, пачытаўшы вершы, павесяліўшы показкамі і прыпеўкамі. На радасцях вядоўца пастанавіў пачаставаць сваіх новых знаёмых незвычайнай аладкай, муку для якой ён змалоў на ручных жорнах, знойдзеных у апусцелай вясковай хаце.

Каментары