Частка Індыі ў Беларусі: чым жыве Шанці Дом?


Частка Індыі ў Беларусі

Прыхільніца ёгі і медытацыі Алена штогоду ездзіла ў Індыю. А потым пастанавіла прывезці Індыю ў Беларусь. Алена набыла закінутую вясковую школу, каб ператварыць яе ў экадом пад назваю «Шанці», што ў перакладзе з санскрыту адзначае «мір, спакой». Цікава, што рамантаваць экадом і весці гаспадарку дапамагаюць усе ахвочыя.

Беларускі вестэрн

Беларусы захапіліся Дзікім Захадам. Яны набываюць каўбойскае адзенне, вучацца трымацца ў сёдлах, як у вестэрне, і нават рабіць каскадзёрскія трукі. Існуе таксама адмысловы фестываль «Радэа», дзе можна ўбачыць традыцыйныя каўбойскія спаборніцтвы па гонках на конях вакол дзежак, а таксама яркае шоу са сцягамі. Адбываюцца там нават рэканструкцыі гістарычных падзеяў, што мелі месца на амерыканскім кантыненце ў XIX ст.

Альшаны – вёска, якая не збіраецца паміраць

Альшаны. У гэтай палескай вёсцы цяпер жывуць прыблізна 8 тыс. жыхароў. Нягледзячы на тое, што амаль ува ўсіх рэгіёнах вёскі паступова выміраюць, тут назіраецца адваротны працэс. Прычынаў гэтага феномену некалькі. Вяскоўцы працуюць самыя на сябе на сваёй зямлі і жывуць з продажу агуркоў, што вырошчваюцца ў вялізных парніках. Ёсць у вёсцы і іншыя традыцыі, пра якія даведаемся з нашага наступнага рэпартажу.

Старадаўні абрад Юр’я ў беларускіх вёсках на Падляшшы

Старадаўні абрад Юр’я, яднае аматараў фальклору з некалькіх краінаў. У беларускіх вёсках на Падляшшы сустрэліся народныя калектывы з Беларусі, Латвіі ды Польшчы, каб супольна прайсціся з юр’еўскім карагодам.