Размова дня Чарнякевіч: ідэя Гілевіча ў тым, што ўсё трымаецца на мове


Пра постаць Ніла Гілевіча ў размове з Усеваладам Сцебуракам разважае літаратуразнаўца Ціхан Чарнякевіч.Гілевіч і Лукашэнка пастаянна сутыкаліся ў Вярхоўным Савеце, часта ілбамі. Яны ведалі адзін аднаго як аблупленага. Калі паміраюць дэпутаты таго Вярхоўнага Савету, Лукашэнка вельмі часта выказвае спачуванні і дасылае вянкі. Для яго гэта застаецца вельмі важным чыннікам.Рухі, якія паўсталі ў 2010-ым, для Лукашэнкі – нішто. З Гілевічам ён палемізаваў у друку, на радыё, на трыбуне парламенту. Як асоба і чыноўнік вельмі высокага рангу – старшыня Камісіі па адукацыі і культуры, – ён быў вельмі важнай персонай. Спачуванне з боку прэзідэнта – гэта своеасаблівая настальгія па 90-ых».Глядзіце размову з Ціханам Чарнякевічам у відэа.

Каментары