Мова Нанова Чарнобыль


Чым адрозніваюцца словы «забруджванне» і «забруджанне», «выпраменьваць» і «апраменьваць»? Што ведалі беларускія ліквідатары пра небяспеку радыяцыі? Якімі сродкамі аховы яны былі забяспечаныя, уздымаючыся на дах 4-га энергаблока? Ці маюць сёння льготы тыя, хто змагаўся з наступствамі трагедыі ў першых шэрагах? Пра ўсё гэта і яшчэ шмат пра што вядоўцы Алеся Літвіноўская ды Глеб Лабадзенка пагавораць разам з мастаком і ліквідатарам Лявонам Грышуком.Трагедыя, катастрофа, аварыя.Рэактар, энергаблок.Дах – рус. крыша.Радыяцыя.Радыеактыўны (праз е!). Радыеактыўны фон, радыеактыўныя ападкі (рус. осадки).Узровень радыяцыі – рус. уровень радиации.Забруджванне (працэс) і забруджанне (вынік гэтага працэсу) – рус. загрязнение.Забруджаная зона.Зона адчужэння – рус. зона отчуждения.Адсяленне, адселеныя вёскі.Пераезд, перасяленне, эвакуацыя.Апраменьванне – рус. облучение; апраменьваць.Смяротная доза апраменьвання.Выпраменьванне – рус. излучение; выпраменьваць.Ліквідатар, ліквідоўваць.Інфармаванне, інфармаванасць.Меры бяспекі – рус. меры безопасности.Выбух – рус. взрыв.Аскепкі – рус. осколки.Кірунак ветру – рус. направление ветра.Паглынаць радыяцыю – рус. поглощать радиацию.Радыяцыйная ахова – рус. радиационная защита.Перыяд паўраспаду радыеактыўных элементаў.Дазіметр.Лічыльнік Гейгерарус. счетчик Гейгера.Вымяраць, вымярэнне – рус. измерять, измерение.Цэзій-137, забруджанне цэзіем-137.Стронцый-90, забруджанне стронцыем-90.Палоній, забруджанне палоніем.Прамянёвая хвароба – рус. лучевая болезнь.Працяглае ўздзеянне (рус. продолжительное воздействие) малы́х дозаў радыяцыі на арганізм.Пухліна шчытападобнай залозы – рус. опухоль щитовидной железы.Анкалагічныя захворванні – рус. онкологические заболевания.Наступствы – рус. последствия.Чарнобыльская АЭС пачала будавацца ў траўні 1970 года. Запуск – 26 верасня 1977 года. Цікавы факт: першая аварыя на ЧАЭС здарылася 9 верасня 1982 года, у выніку якой была забруджаная радыяцыяй значная тэрыторыя вакол станцыі. Выбухнула 26 красавіка 1986 года (4-ы энергаблок) – у выніку правядзення праектнага выпрабавання турбагенератара. Выбух адбыўся ў 1.23 ночы, пачаўся вялікі пажар, які быў ліквідаваны а 5 гадзіне раніцы. А 20 гадзіне 26 красавіка пачаўся новы, яшчэ большы пажар. Станцыя цалкам выведзеная з эксплуатацыі толькі 15 снежня 2000 года на загад прэзідэнта Украіны Л.Кучмы. Знаходзіцца за 11 км ад мяжы з Беларуссю, за 110 км ад Кіева. Бліжэйшы горад – Прыпяць. Бліжэйшы райцэнтр – Чарнобыль. Сёння ўзровень радыяцыі каля станцыі перавышаны ў 60-80 разоў. У выніку аварыі цэзіем-137 было забруджана 23% тэрыторыі Беларусі (для параўнання: 5% тэрыторыі Украіны, 0,6% тэрыторыі Расеі). Стронцыем-90 – 10% тэрыторыі краіны.

Каментары