Чарнобыль як бізнес. Няскораныя крымскія татары


Каманда «ПраСвету» аналізуе, як Беларусь можа зменшыць энергетычную залежнасць ад Расеі, чаму Крэмль не любіць крымскіх татараў ды тое, чаму змяншаецца хваля мігрантаў.

Чарнобыль як бізнес

Гэты тыдзень прайшоў пад знакам аварыі, што закранула кожнага беларуса: 30 гадоў таму здарылася Чарнобыльская катастрофа. Дакладней, не здарылася, а распачалася і працягваецца. Выбух, пажар і радыеактыўныя аблокаў гэта вынік некампетэнтнасці кіраўнікоў ЧАЭС. Матэрыял Яраслава Сцешыка.[/vc_column_text][vc_single_image image=”178463″ img_size=”large”][vc_column_text]

Як зменшыць энергетычную залежнасць ад Расеі? Польскі досвед

Інтэрвʼю з Зузаннай Новак, кіраўніцай праекту «Энергія» Польскага інстытуту міжнародных справаў.[/vc_column_text][vc_column_text]

Няскораныя крымскія татары

Спачатку іх намагаліся падкупіць абяцаннямі, а пасля дыскрэдытаваць. Калі не спрацавала – забаранілі. Крымскія татары апынуліся пад асаблівым ціскам на сваёй радзіме.[/vc_column_text][vc_single_image image=”178436″ img_size=”large”][vc_column_text]Расейскія ўлады прызналі орган іх самакіравання – Меджліс – экстрэмісцкім. ЗША, Еўразвяз і Турцыя рэзка асудзілі гэтае рашэнне. Ці атрымаецца скарыць непакорных крымскіхтатараў і навошта трэба было дэлегалізаваць Меджліс? Матэрыял Ганны Любаковай.

Дональд ці Гілары?

Рэспубліканец Доналд Трамп узяў яшчэ пяць штатаў, прадстаўніца дэмакратаў Гілары Клінтан – чатыры. У чарговы супер-аўторак у ЗША папярэднія выбары толькі ўзмацнілі фаварытаў прэзідэнцкай гонкі. Але не ўсё так адназначна. Глядзіце агляд Аліны Коўшык.[/vc_column_text][vc_single_image image=”178458″ img_size=”large”][vc_column_text]

Чаму ўсё-ткі Гілары Клінтан мае больш шанцаў?

Як бачыць замежную палітыку эксцэнтрычны мільярдэр? Тлумачыць палітолаг і былы беларускі дыпламат Валер Кавалеўскі з Вашынгтону.

Чаму змяншаецца хваля мігрантаў?

Больш за шэсцьдзесят тысяч мігрантаў трапілі ў Нямеччыну ў студзені, каля сарака ў лютым і ўсяго каля пяці тысяч – у сакавіку. Галоўныя маршруты мігрантаў у Абʼяднаную Еўропу закрываюцца, перадусім дзякуючы пагадненню Анкары з Бруселем. Праўда самыя ўцекачы не ў захапленні ад такога рашэння. Пра тое хто і як бяжыць у Еўропу, – Усевалад Шлыкаў.