Чарговая спроба прыватызацыі: улады хочуць, каб за масавыя звальненні адказвалі інвестары?


На продаж выстаўленыя акцыі больш за сотню дзяржаўных прадпрыемстваў. Якія ўгоды самыя рэальныя?

Эканаміст Леанід Фрыдкін кажа, што ўсё залежыць ад умоваў, якія будзе выстаўляць верагодным інвестарам дзяржава. Звычайна гэта, напрыклад, захаванне працоўных месцаў і профілю дзейнасці прадпрыемства.

«Рэальныя ўгоды – па тых прадпрыемствах, дзе дадатковыя ўмовы будуць мінімальнымі», – адзначае эксперт.

Што да прывабнасці выстаўленых на продаж прадпрыемстваў, то «яны ўсе заседзеліся ў дзяржсектары».

«Прынцы на белых конях праскакалі даўно і міма, давядзецца пагаджацца на тых, хто прыйдзе пехам ці прыедзе на шэрым восліку», – метафарычна разважае пра патэнцыйных інвестараў Фрыдкін.

Падрабязней пра гэта, а таксама пра тое, як дзяржава можа перакінуць з дапамогай прыватызацыі на інвестараў гнеў народа за масавыя звальненні, чаму прадаюцца нават банкі, чаго нельга прыватызаваць ні ў якім разе – у поўным выданні праграмы «Размова» журналісткі Святланы Калінкінай з эканамічным аналітыкам Леанідам Фрыдкіным.

Фота – zanoza-news.com