«Беларускі партызан» заблакавалі. Хто наступны?


Яшчэ ў чацвер інтэрнэт-карыстальнікі заўважылі, што старонка парталу «Беларускі партызан» не адчыняецца.

Сёння міністэрства інфармацыі пацвердзіла, што заблакавала сайт за «публікацыю забароненай інфармацыі». Ніякіх падрабязнасцяў ведамства не паведамляе.

Рэдактарка парталу «Хартыя-97» Наталля Радзіна мяркуе, што ініцыятыва заблакаваць «Беларусі партызан» наўпрост звязаная з кадравымі зменамі ў Аператыўна аналітычным цэнтры пра Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі.

«Або яны хочуць выслужыцца перад дыктатарам, або гуляюць у сваю гульню. Не выключана, што такім чынам яны падстаўляюць Лукашэнку», – кажа Наталля Радзіна ў эфіры праграмы «Гарачы каментар».

«Гэта трэба спыніць. Патрэбная салідарнасць журналістаў. Адсядзецца не атрымаецца. Вы будзеце наступныя. Трэба выходзіць на акцыі, пікетаваць міністэрства інфармацыі і звяртацца да сваіх заходніх партнёраў, прасіць замежных праваабаронцаў, каб яны звярталіся да сваіх урадаў. Нас і так вельмі мала засталося. Калі Лукашэнка па дурасці і не па дурасці ліквідуе незалежныя медыі – мы страцім краіну», – мяркуе Наталля Радзіна да незалежных журналістаў.

Больш у відэаматэрыле!