Чаму ўлады перакладваюць праблемы ЖКГ на беларускае грамадства?


Камуналка – як яблык разладу між жыхарамі ды ўладамі. Падвышаюць рэгулярна. Зніжаць не спяшаюцца, нягледзячы на ўсе перакананні нават Аляксандра Лукашэнкі. У гэтым месяцы водазабеспячэнне для менчукоў падаражала прыблізна на 90 %.

І, як зазначаюць чыноўнікі, гэта яшчэ не мяжа павышэнняў. Жыхары сталіцы сёлета маюць аплочваць ажно 75 % выдаткаў на ваду. Гэткім чынам адбываецца сістэматычны рух у кірунку таго, каб грамадзяне цалкам аплочвалі камунальныя паслугі. Улады пры гэтым падкрэсліваюць, што гадамі даплачвалі да рахункаў спажыўцоў. У «Гарачым каментары» – Генадзь Калёнаў, адмыслоўца па ЖКГ, выканаўчы дырэктар Міжнароднай асацыяцыі менеджменту нерухомасці.