Рапарт Эдуарда Мельнікава Чаму ў Беларусі немагчыма знайсці працу па спецыяльнасці?


Напачатку задамося парадаксальным пытаннем: «А навошта нам патрэбная вышэйшая адукацыя?».

Разбіраючы праблему, бачым найперш трывалыя стэрэатыпы, што пануюць сярод насельніцтва: «Дзіця мусіць быць адукаванае». Але вельмі часта фармальная, «для бацькоў», вышэйшая адукацыя амаль нічога не дае маладому чалавеку, толькі час марнуецца. У выніку – тысячы расчараваных маладых спецыялістаў, што адпрацоўваюць прыгонная размеркаванне, а таксама – нікчэмных «інжынераў» ці «менеджараў», ні на што не здатных. Добра, калі хтосьці знойдзе занятак, і зусім не такі, якому яго вучылі.

З іншага боку, усё больш прыкладаў, калі маладзён спачатку паспытае працоўнага досведу, а пасля, цвёрда ведаючы, што яму трэба, набывае адукацыю.

Гэты выбар наша моладзь робіць ва ўмовах значных перакосаў беларускай вышэйшай адукацыі, дзе колькасць і якасць падрыхтоўкі маладых спецыялістаў вельмі слаба адпавядае патрабаванням рынку працы. Год таму Беларусь была прынятая ў Балонскую сістэму з выпрабавальным тэрмінам, але, здаецца, іспыт не вытрымала.

І робіцца зразумела, што галоўнае – асабістая прага да ведаў і здатнасць ужываць іх прадуктыўна, каб адбыцца як спецыяліст і як асоба. Вышэйшая гэта адукацыя ці не.

Каментары