Форум (ток-шоу) Чаму ў Беларусі дзеці сядзяць на шыі ў бацькоў і не вучацца зарабляць грошы?


Трагічны выпадак у Маладзечанскім раёне, дзе ў часе выбірання бульбы загінула школьніца, атрымаў розгалас. Абурэнне выклікаў і ўласна факт прымусовае працы няпоўнагадовых у калгасах. Праблема мае і іншы бок не менш актуальны, але датычны нашмат большай колькасці беларускіх сем’яў.

Паводле псіхолагаў, калі дзіцё не прывучылі да сістэматычнай працы гадоў з 11–12, то можна быць амаль пэўным: нічога добрага з гэтай асобы не вырасце. Нават і ўласна асоба не сфармуецца. Адсюль інфантылізм, няздатнасць стварыць сям’ю, цяжкасці ў стасунках з людзьмі.

Але дзе ў нашых умовах падлеткі могуць легальна ўладкавацца на працу ды здабываць адпаведны працоўны і жыццёвы досвед, зарабляць на свае патрэбы? Ці трэба – і якімі метадамі – заахвочваць моладзь да працы ды як зрабіць, каб на вытворчасці такія месцы былі пашыраныя і задавальнялі патрэбы гэтай катэгорыі насельніцтва?

Каментары