Чаму ў беларусаў і ўкраінцаў блізкія мовы і розная псіхалогія?


У Беларусі стартавала публічная кампанія «Зразумець Украіну». Адзін з ініцыятараў кампаніі, філосаф і літаратар Ігар Бабкоў кажа, што гэта патрэбна ў тым ліку і для разумення нас саміх – «нашай беларускай тоеснасці, ідэнтычнасці».

Як уплывае на беларусаў расейска-ўкраінская вайна? Чаму нягледзячы на блізкасць моваў і посткаланіяльных, посткамуністычных лёсаў Украіна – усе ж радыкальна іншая цывілізацыя?Падрабязней – у «Размове Мацкевіча».