Чаму расейцы ўцякаюць ва Украіну?


Расея і «русский мир». Апошнія гады гэтае словазлучэнне гучыць як пагроза для дэмакратычнага свету. Але ня толькі. Гэта таксама небяспека і для грамадзянаў Расеі.

А вось апытанні расейскіх грамадзянаў дэманструюць вялікі пазітыў бальшыні насельніцтва Расеі ў дачыненні прэзідэнта Уладзіміра Пуціна. Паводле звестак традыцыйнага штотыднёвага апытання «ФОМнібус», на 25-га снежня ажно 67 % расейцаў выказалі добрае стаўленне да свайго кіраўніка.

Але ці гэта азначае, што ў Расеі сітуацыя з правамі і свабодамі беспраблемная? І чаму тады праваабаронцы гавораць пра палітычных вязняў ды палітычную эміграцыю?

Удзельніца праекту «РосУзник» Яна Ганчарова ды Юлія Архіпава з «EmigRussia» зʼехалі з Расеі ва Украіну і спрабуюць атрымаць украінскае грамадзянства.

Госці праграмы «Гарачы каментар» вырашылі развітацца з Радзімаю, каб будаваць новую Украіну.

Больш у відэаматэрыяле!