Кожны з нас Чаму людзі бачаць прывідаў?



Некалькі гадоў таму ў Іўеўскім раёне на дарогу выйшаў прывід. У Івацэвічах даследчыкі-анамалісты зафіксавалі трохпальцага дэмана. А ў Віцебскай вобласці мужчына, псіхічна здаровы і без шкодных звычак, жыўцом пабачыў ці то еці, ці то лесуна.

Перад тым, як рабіць гэтае выданне, каманда праграмы «Кожны з нас» рагатала. Але калі сутыкнулася з гісторыямі, то стала не да смеху. Некаторыя факты і сведчанні прымушаюць задумацца.

Праграмы кшталту «Бітва экстрасэнсаў» глядзяць мільёны. Што гэта – фальсіфікацыі ці праўда? Наўпрост у студыі ток-шоу «Кожны з нас» адбываецца праўдзівы эксперымент. Ці пабачаць вядомыя экстрасэнсы праз сценкі драўлянай скрыні, што за асоба там хаваецца?

Ці варта верыць у прывіды і палтэргейст? У праблеме дапамагаюць разбірацца спявак Аляксандр Саладуха, доктар з нямецкай клінікі Нойкірхэну Вадзім Аляксінскі і алімпійскі чэмпіён Андрэй Арамнаў. Не прапусціце ўнікальнага для беларускага тэлебачання выдання ток-шоу «Кожны з нас».

Глядзі таксама
Каментары