Чаму Лукашэнка і Пуцін на адным палігоне не селі?


Паралельна з расейска-беларускімі вучэннямі «Захад-2017» Крэмль праводзіць уласныя буйныя вучэнні, у якіх бяруць удзел блізу 100 тысяч вайскоўцаў.

І, як адзначае палітолаг Арсень Сівіцкі, гэтыя вучэнні Расея ў адрозненне ад манеўраў на беларускай тэрыторыі зрабіла закрытымі для назіральнікаў. Паводле ж зместу вучэнняў, расейцы «рыхтуюцца да поўнамаштабнай вайны».

Чаму ў межах «Захаду-2017» не сустракаюцца кіраўнікі і галоўнакамандуючыя дзвюх краінаў?

«Гэта сведчыць пра тое, што Расея пераглядае стаўленне да ваенных хаўрусаў з Беларуссю і не бачыць яе як раўнапраўнага партнёра ў сферы забеспячэння рэгіянальнага бяспекі. І больш за тое, не спадзяецца на Беларусь як на хаўрусніка», – кажа аналітык.

Па яго словах, Расея хоча пазбавіцца залежнасці ад беларускага боку ў сферы бяспекі, што было ці не галоўным казыром Менску ў няпростых адносінах з суседам.

Але што гэта будзе значыць для нашай незалежнасці? Ці сапраўды ў вышэйшым кіраўніцтве Беларусі сядзяць патэнцыйныя калабарацыяністы, як заяўляе InformNapalm, які склаў скандальны «спіс Івашына»?

Падрабязней – у »Размове дня« з Уладзімірам Мацкевічам.