Асабісты капітал Чаму да беларускіх прадпрымальнікаў праверкі ездзяць, а да тых, што з Азіі, – не?


Крамы тавараў з Азіі працуюць амаль ува ўсіх райцэнтрах Беларусі. Кошты там амаль удвая ніжэйшыя, чым у крамах прадпрымальнікаў-беларусаў. Таму тутэйшыя вінавацяць «гасцей з Усходу» ў нядобрасумленнай канкурэнцыі: маўляў, тыя не сплачваюць падаткаў і не маюць сертыфікатаў на прадукцыю.

Абаронай інтарэсаў беларускіх прадпрымальнікаў займаецца грамадскае аб’яднанне «Перспектыва». Скаргі падалі ўжо на 85 крамаў, што займаюцца нелегальным гандлем. Улады тым часам кажуць, што не маюць права правяраць гандлёвыя кропкі, бо, паводле заканадаўства, дзейнічае забарона на правяранні цягам першых двух гадоў існавання бізнесу. Як беларускія прадпрымальнікі бароняцца супраць гастарбайтараў распавядае Ганна Нежавец у рубрыцы «Барані сваё».

Сачыце за намі ў Facebook

Каментары