На пачатку бягучага году інтэрнэт-прастору абляцелі жудасныя здымкі, на якіх паляўнічыя ловяць ваўкоў пры дапамозе пастак. Фотарэпартаж выклікаў дыскусію пра гуманныя і негуманныя метады палявання. Вынікам сталася петыцыя, у якой грамадскія арганізацыі заклікаюць забараніць пасткі.
Жывёлы ламаюць аб іх зубы, калі спрабуюць вызваліцца. Некаторыя нават адгрызаюць сабе лапы. Калі жывёліна выжывае пасля гэтага, то ейнае далейшае існаванне суправаджаецца пакутамі.
Фота на застаўцы першага відэа Wictor85 у Яндекс.Коллекциях