Чаму беларускія геі баяцца адкрыта казаць пра сваю сексуальную арыентацыю?


У Беларусі ўжо быў прэцэдэнт, калі хлопца забілі за сексуальную арыентацыю. Быць меншасцю – небяспечна.Толькі за гэты год зафіксавана яшчэ 5 выпадкаў, калі людзей збілі проста на вуліцы за іхную арыентацыю – ніводнай крымінальнай справы не было ўзбуджана. Нягледзячы на існаванне мноства ЛГБТ-ініцыятыў, па-ранейшаму прадстаўнікі сексуальных меншасцяў Беларусі баяцца паказваць свае твары і хаваюць праўду пра сябе ад сяброў ды калегаў.