Рэпартэр Чалавек, які перамог менскіх чыноўнікаў


Адзін нуль на карысць Сяргея Драздоўскага! Вазочнік, вядомы ў Беларусі як праваабаронца і кіраўнік Офісу правоў людзей з інваліднасцю, больш за год змагаўся за сваё жытло.

Жыллёвае рамонтна-эксплуатацыйнае аб’яднанне (ЖРЭА) Савецкага раёну гораду Менску звярнулася з пазовам у суд, каб выселіць сям’ю Сяргея з блоку ў інтэрнаце без вылучэння іншага жылога памяшкання, аднак прайграла яго! У першым рэпартажы Сяргей распавядзе, чаму не здаваўся і як дамогся справядлівасці. Таксама ён заклікае тых, хто апынуўся ў такой сітуацыі, не маўчаць і адстойваць свае правы.

Таксама ў праграме «Рэпартэр»:

Другая маладосць пасля выхаду на пенсію

Гераіні нашага наступнага рэпартажу – 77 гадоў. Спадарыня Ларыса Сержановіч сцвярджае, што ейная маладосць пачалася толькі пасля выхаду на пенсію.

Цяпер кабета займаецца танцамі і нават вынайшла незвычайную мастацкую тэхніку ў творчасці. Як захаваць пазітыўны настрой і атрымліваць асалоду ад жыцця – глядзіце ў нашым рэпартажы.

З верай і надзеяй – у цуд і ў Бога. Палянка з невялічкаю святыняй і жыватворнаю крыніцаю

Недалёка ад вёскі Коханаўка ёсць святое месца – Прошча. Сярод лесу – палянка з невялічкаю святыняй і крыніцаю.

У крыніцы – гаючая вада, а ў святыні – тры цудатворныя іконы. Людзі з усёй Беларусі і з-за яе межаў прыязджаюць сюды па цуд.

Каментары