Чалавек, які чакае ўрагану «Хавіер»


Штраф за перформанс

Вяртанне да галоўнай тэмы мінулага выдання. Нагадаем, што студэнты тэатральнай лабараторыі «Фортынбрас» пры беларускім «Свабодным тэатры» напрыканцы мінулага года правялі ў Менску акцыі, прысвечаныя людзям з дадатковымі патрэбамі.- Аднаго з актораў, Міхася КаўкА, абвінавацілі ў арганізацыі несанкцыянаванага мерапрыемства і аштрафавалі амаль на 4 млн рублёў. А потым у маладзёна пачаліся праблемы ў навучальнай установе.

Хацеў дапамагчы, ды сам стаўся ахвярай аварыі

Два гады таму падчас цыклону Хавіер 20-гадовы Дзяніс Анушка спыніў свой аўтамабіль на 13-м кіламетры Магілёўскай шашы, каб дапамагчы дзяўчыне, машына якой завязла ў снезе. Дапамог, а праз некалькі хвілінаў здарылася аварыя, якая змяніла ягонае жыццё.

Як не ўпасці духам, даведаўшыся страшны дыягназ

Анкалогія шмат для каго гучыць як прысуд, але не для Ксеніі Ангелавай ды ейнай маці. Жанчыны самастойна змагаюцца з жудаснаю хваробай ужо шмат гадоў, але імкнуцца жыць напоўніцу і разам выхоўваюць маленькую дачку Ксеніі – Эву. Яны нават не просяць фонды пра дапамогу, на сваё лячэнне зарабляюць самі.

«Сярожа» – новая стужка «Белсату»

Новы дакументальны фільм тэлеканалу «Белсат» «Сярожа», у якім адна з галоўных тэмаў – пацыфікацыя праваслаўных вёсак аддзелам польскага падполля ў 1946 годзе. Аўтар стужкі – журналіст Юрый Каліна, падляскі беларус, які ўжо не аднойчы дакументаваў жыццё нашых суайчыннікаў з польскага боку мяжы. Падчас запісу Юрыя суправаджаў журналіст Яраслаў Іванюк з польскага радыё «Беласток».- Гэтым разам герой ягонага фільму – Сяргей Нічыпарук, прадпрымальнік з Будаў каля Белавежы, былы сябра камуністычнай партыі, дзеяч «Салідарнасці» і настаўнік рэлігіі. Пасля прэмʼеры ў эфіры «Белсату» прайшла і прэзентацыя стужкі ў беластоцкім кінатэатры.