Прыват Былыя манах і манахіня стварылі сям’ю


Як людзі прыходзяць да Бога і ў царкву? І чаму пакідаюць яе і выракаюцца веры… Вы ў «Прываце» з Валярынай Куставай, а тэма праграмы – «Верны выбар і выбар веры».

Госць у студыі – былы іераманах Мікалай, які пакінуў царкву пасля 17 гадоў служэння. Цяпер ён мае жонку (раней яна была манашкай) і дачку, жыве пад сваймі старымі прозвішчам і імем – Аляксандр Тарасенка. «Я ў вас у «Прываце» пачуваюся, як на споведзі», – прызнаўся ён.

Шмат хто не верыць у Бога, а жывуць паводле хрысціянскіх прынцыпаў. Нават больш адпаведна ім, чымсьці фармальныя хрысціяне. І часта наадварот. Хто больш Божыя людзі? Лягчэй жыць з Богам ці без Бога? У Беларусі Бог жыве?

А што для вас значыць вера? Дзяліцеся з «Прыватам», бо «Прыват» – гэта, у прыватнасці, і пра вас.

Праграму «Прыват» Валярыны Куставай глядзіце кожны аўторак а 19:00 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), а таксама онлайн на нашай старонцы.

Глядзі таксама
Каментары