Беларускі свет Былы міліцыянт з Беларусі працуе фатографам у Чэхіі


Алена і Віктар нарадзіліся і жылі ў Менску, там жа атрымалі адукацыю і працавалі. Аднак жаданне рабіць нешта нефарматнае, а да таго прага спазнаваць свет прыцягнула іх у Чэхію.

Ужо некалькі гадоў жывуць яны ў горадзе Кладно непадалёк ад чэшскай сталіцы. Алена займаецца дызайнам і рознымі відамі журналістыкі. Віктар, каб утрымаць жонку і двух сыноў, вырашыў зарабляць фатаграфіяй. Цяпер яны ўжо не могуць аддзяліць працу ад падарожжаў і захапленняў.

Гэта сюжэт з нашай новай праграмы «Беларускі свет».

Глядзіце выданне цалкам:

Іншыя тэмы праграмы «Беларускі свет»:

Электрык з Горадні працуе цырульнікам у прэстыжным салоне Санкт-Пецярбургу

У сваім родным горадзе ён мог стаць запатрабаваным электрыкам або адкрыць фірму для адштукавання кафляй… Ці нават распачаць кар’еру панк-зоркі. Гаворка пра Андрэя Шустоўскага родам з Горадні.

З дзяцінства яго вабіў Санкт-Пецярбург. Чым? Ды проста назваю! Калі б гадоў 10 таму Андрэю сказалі, што ён будзе працаваць цырульнікам у прэстыжным пецярбургскім салоне, ён бы вам проста не паверыў.

У Бельгіі жыве праваслаўны дыякан і «палітычны хуліган» з беларускай вёскі

Таксама ў пошуках працы ды дзеля развіцця сваіх зацікаўленняў, з вёскі Лучынаўка на Віцебшчыне з’ехаў Зміцер Піменаў. У Бельгіі разам з сям’ёй ён жыве ўжо больш за 15 гадоў.

Зміцер сумяшчае дыяканскае служэнне ў праваслаўнай царкве з валанцёрскаю дапамогаю мясцовай экалагічнай арганізацыі. Ён часта называе сябе «палітычным хуліганам». Нязменны старшыня Беларуска-еўрапейскага задзіночання, Зміцер Піменаў рэгулярна ладзіць пікеты ля будынкаў Еўрапейскай Камісіі ды амбасады Беларусі ў Бельгіі. У часе адной з акцыяў «палітычны хуліган» Піменаў агарнуўся калючым дротам, з якога вызваляць яго дапамагалі паліцыянты.

Каментары