Размова дня Былы чыноўнік Адміністрацыі прэзідэнта: Лукашэнка пабойваецца «партыі ўлады»


Аляксандр Пласкавіцкі, былы начальнік Галоўнага дзяржаўна-прававога ўпраўлення Адміністрацыі прэзідэнта, перакананы, што пры прэзідэнцтве Аляксандра Лукашэнкі «партыі ўлады» не будзе. Колькі б наменклатура з грамадскага аб’яднання «Белая Русь» гэткі праект ні прасоўвала.

Чаму? На яго думку, Лукашэнка пабойваецца такой структуры, якая будзе пагражаць самадзяржаўю, і не хацеў бы дзяліцца з лідарамі «партыі ўлады» палітычным аўтарытэтам.

Хто з чыноўнікаў цісне на Лукашэнку, каб «партыя ўлады» з’явілася? Каму гэта не выгадна? Які змест будзе мець рэферэндум, які рыхтуе кіроўная вярхушка?

Падрабязней пра ўладнае закуліссе – у поўным выданні праграмы «Размова» Святланы Калінкінай з Аляксандрам Пласкавіцкім.

Глядзі таксама
Каментары