Бяднеем: беларусы дораць букеты з каўбасы і бялізны


Фота на застаўцы Vasily Fedosenko / Reuters / Forum

Крызіс дыктуе тэндэнцыі на рынку падарункаў. Усё большую папулярнасць набіраюць букеты з мяса і салодкага, а таксама падарункавыя кошыкі з далікатэсамі ці нават звычайнымі прадуктамі.

У кампаніі «Аранжавы кот», якая займаецца дастаўкай падарункавых набораў, кажуць, што прыгожую кампазіцыю могуць зрабіць з чаго заўгодна. «Мы рабілі кампазіцыі з мяса, букеты з плюшавых мядзведзікаў, майткоў і панчох, а аднойчы нават «торт» з ручнікоў», – распавядае суўласнік кампаніі Зміцер Шубінок.

Але і традыцыйныя букеты з кветак – таксама прыбытковы бізнес, нават сёння, у сітуацыі зніжэння пакупніцкае здольнасці. Папулярнасцю карыстаецца паслуга дастаўкі. Спадарыня Таццяна, дырэктарка кампаніі «Гваздзка.бай», кажа, што некаторыя дзяўчаты нават крыўдзяцца на сваіх кавалераў, калі тыя прыносяць кветкі ўласнаруч, не карыстаючыся паслугамі прафесіянальных кур’ераў. Чаму кветкі, дасланыя ананімна, могуць не трапіць да адрасата, як працуе адваротны бок дастаўкі і чаму рускія кліенты любяць «па-багатаму», глядзіце ў сюжэце праграмы «Асабісты капітал».

А гэта – праграма «Асабісты капітал» цалкам: