Навошта нам мясцовыя выбары?


Неўзабаве будзе абвешчана дата мясцовых выбараў, а прапрэзідэнцкае грамадскае аб’яднанне «Белая Русь» анансавала, што на лістападаўскім з’ездзе абмяркуе пытанне аб ператварэнні ў партыю. Палітычны аглядальнік Паўлюк Быкоўскі называе такія спробы, якія не надта даспадобы Аляксандру Лукашэнку, «бунтам на каленях».

«Гэта структура дзеля птушачкі, яна абʼядноўвае шмат людзей, але фармальна. “Белая Русь” – не субʼект палітыкі, але хацела б ім быць. Кіраўнікі абʼяднання маюць такое жаданне. І нават заканадаўства было зменена так, каб “Белая Русь” магла ператварыцца юрыдычна ў партыю. Але кіраўнік краіны супраць: яму не трэба структура, якая б стварала яму хоць нейкую канкурэнцыю», – адзначае эксперт.

«У настройках рэжыму адбываюцца некаторыя змены. Інтрыга ёсць. Але, канечне, гэта бунт на каленях. У “Белай Русі” чакаюць дазволу ператварыцца ў партыю», – заключае Быкоўскі.

Навошта «беларусцам» партыя, ці ёсць перспектывы ў кампаніі «Наперад, Беларусь!» апазіцыйнай дэпутаткі Ганны Канапацкай, як нас дураць палітыкі – глядзіце як з гэтым разбіраўся вядоўца Уладзімір Мацкевіч у поўным выданні перадачы «Размова дня».