Беспрэцэдэнтная сёлетняя лаяльнасць уладаў да Дня волі праявілася не паўсюль. У Гомлі ўлады адмовілі ініцыятарам правядзення святочнага канцэрту ў Гарадскім цэнтры культуры. Афіцыйная прычына – 25-га сакавіка будынак заняты іншымі мерапрыемствамі.
У «Гарачым каментары» – прадстаўнік аргкамітэту па святкаванні 100-годдзя БНР у Гомлі Уладзімір Кацора.