Кожны з нас Будуеце дом мары? Асцярожна, вас могуць высяліць чыноўнікі


У ток-шоу «Кожны з нас» мы дыскутуем пра знос прыватных дамоў у буйных гарадах і шукаем адказу на пытанне, ці ёсць гаспадары, застрахаваныя ад высялення.

Нярэдка людзей выганяюць з іх гарадскіх сядзібаў і перасяляюць у кватэры эканомкласу. Ці законна гэта? Як купіць дом у буйным горадзе, каб цябе адтуль не выкінулі ў бетонную шпакоўню?

У студыю праграмы прыйшлі ўдзельнікі самых гучных скандалаў, звязаных са зносам жылых дамоў у Беларусі. Гэта жанчына, якая пратэставала на пад’ёмным кране, і сям’я Сячко, якім бульдозер разбурыў дом іх мары.

Разбірацца ў праблеме дапамагаюць дэпутаты Палаты прадстаўнікоў і кіраўнік буйной будаўнічай фірмы.

Глядзіце ток-шоу «Кожны з нас» цалкам:

Каментары