Кожны з нас Брытанец жыве ў Беларусі: хачу запрасіць сюды каралеву


http://www.tvp.pl/player/video?id=36041541

У новым выданні ток-шоу «Кожны з нас» вы ўбачыце замежнікаў, якія пераехалі жыць у Беларусь. І гэта вельмі яркія гісторыі.

Джон Нат пераехаў з брытанскага Брысталю ў Рагачоў.

«Калі я вяртаюся ў Англію, то ў мяне падвышаецца ціск, набухае «стрэсавая вена». Я люблю Рагачоў!» – кажа Джон.

І яго можна зразумець

У Рагачове Джон стаў зоркай эстрады.

Мы расшукалі самага першага замежніка, які атрымаў у нашай краіне від на жыхарства. А пераехаў ён яшчэ ў 1970-х, адразу пасля таго, як цягам трох год паваяваў. Хо Ба Чыок скончыў політэхнічны інстытут, працаваў на прадпрыемстве вядучым інжынерам. А на пачатку 1990-х сышоў на рынак. Сёння ў Чыока свая кавярня на рынку «Ждановічы» ў Менску.

Таксама ў праграме пра сябе расказалі летувіска Даля Аніськова, ураджэнец Екацерынбургу Павел Бераговіч, які адбудоўвае шляхецкую сядзібу ў Падароску, польская мастачка Цыліна Кануннікава і піянер менскага стрыт-фуду, паляк Мечыслаў Секановіч.

Праграма пераўтварылася ў яркае шоу: у студыі жыўцом выступілі Джон Нат з жонкаю Аленай, венесуэльскі ансамбль Анхеля Луіса Веласкеса і Андрусь Такінданг.

Каментары