Бразільянак просяць не цяжарыць


Небяспека для цяжарных бразільянак, кібервайна дзвюх Карэяў, прэзідэнт Таджыкістану раздае пасады дзецям: галоўныя падзеі планеты падсумоўвае каманда праграмы «Свет». Глядзіце відэа.[/vc_column_text][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGalR2S2Yyc19ldE0lMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]

У Паўднёвай Амерыцы жанчынаў просяць не цяжарыць сёлета

Новы вірус Зіка ставіць пытанне на карнавале ў Рыа і летняй Алімпіадзе, але найбольш небяспечны ён для эмбрыёнаў.Улады краінаў Лацінскай Амерыкі раяць жанчынам пазбягаць цяжарнасці цягам гэтага і наступнага года, каб пазбегнуць мікрацэфаліі плода, якую правакуе вірус ліхаманкі Зіка. Заходнія медыі паведамляюць і пра першыя выпадкі заражэння ў Еўропе.[/vc_column_text][vc_single_image image=”96324″ img_size=”large” add_caption=”yes”][vc_column_text]Невылечны вірус Зіка знайшлі ў жыхара Даніі, які падарожнічаў у Паўднёвую і Цэнтральную Амерыку, паведамляюць мясцовыя медыі, ды ў двух грамадзянаў Швейцарыі. Два выпадкі зарэгістравалі і ў ЗША, у Вірджыніі ды Арканзасе: асобы заявілі, што выязджалі за мяжу. Барак Оўбама заклікаў прыкласці максімум намаганняў дзеля барацьбы з ліхаманкаю, якая, паводле некаторых навукоўцаў, можа стацца пандэміяй.Вірус Зіка перадаецца праз укусы камароў. Клінічныя сімптомы ліхаманкі падобныя да Дэнге, якая распаўсюджваецца гэтаксама, – жар, сып, боль у суставах і каньюктывіт. Паводле папярэдніх даследаванняў, найстрашнейшае наступства хваробы – для цяжарных: плод чакае мікрацэфалія.Крыстыян Ліндмаер, прэс-сакратар Сусветнай арганізацыі здароўя кажа пра ўсплёск мікрацэфаліі на кантыненце:

«Наўпрост цяпер у Бразіліі мы бачым каля чатырох тысячаў выпадкаў мікрацэфаліі, звязаных з Зіка. Наступствы мікрацэфаліі – ненармальна малая галоўка ў нованароджаных, з фармаваннем менш развітага мозгу. Шмат з іх нараджаюцца мёртвымі, некаторыя паміраюць пасля нараджэння, некаторыя выжываюць. На гэты момант мы зафіксавалі 49-ць смерцяў ад мікрацэфаліі».

Найбольш пацярпелаю краінай рэгіёну сталася Бразілія, дзе колькасць выпадкаў мікрацэфаліі плода павялічылася ў 20-ць разоў у параўнанні з мінулым і ў 30 разоў у параўнанні з 2010-м годам.[/vc_column_text][vc_single_image image=”96313″ img_size=”large” add_caption=”yes”][vc_column_text]Праз невылечнасць Зіка адзіны сродак супрацьстаяння на сёння – барацьба з інсектамі, што разносяць вірус. Напярэдадні самага буйнога свята краіны, Бразільскага карнавалу, апроч брыгадаў санітараў, улады скіруюць 220-ць тысяч вайскоўцаў «ад дому да дому», каб знішчыць пераноснікаў інфекцыі ў найбольш небяспечных раёнах.Ад уладаў і навукоўцаў залежыць таксама поспех летніх Алімпійскіх гульняў, якія сёлета павінныя прайсці Бразіліі.Лола БурыеваТаксама ў выпуску:[/vc_column_text][vc_column_text]

500 пацярпелых, 1000 сведкаў: у Літве распачаўся працэс па справе аб падзеях 91-га

Каля пяці соцень пацярпелых і тысяча сведкаў, больш за семсот тамоў справы і трынаццаць тамоў абвінаваўчага акту. Праз дваццаць пяць гадоў пасля трагічных падзеяў, калі пасля абвешчання незалежнасці краіны праз штурм савецкіх дэсантнікаў віленскіх тэлевежы і тэлецэнтру загінулі 14 бяззбройных асобаў і больш за 600 атрымалі параненні, Літва выставіла абвінавачанні шасцідзесяці пяці асобам. Усе абвінавачаныя – грамадзяне Расеі ці Беларусі. Апроч двух асобаў (расейцаў Генадзя Іванова і Юрыя Меля) іх судзяць завочна.[/vc_column_text][vc_column_text]

Таджыкская манархія

Прэзідэнт Таджыкістану Эмамалі Рахмон – найбольш шматдзетны бацька сярод усіх прэзідэнтаў постсавецкіх краінаў. А таму і пасадаў даводзіццца раздаваць больш за іншых. Дачцэ Озадзе Рахмон – пост кіраўніцы апарату прэзідэнта, ейнаму мужу – першага намесніка нацыянальнага банку краіны, 28-мі гадоваму старэйшаму сыну Рустамі – кіраўніка антыкарупцыйнага ведамства.[/vc_column_text][vc_column_text]

Хакеры з Паўночнай Карэі

Неўзабаве, пасля ядравага выпрабавання, з’яўлялася непацверджаная інфармацыя пра тое, што кампютарныя сістэмы некаторых паўднёвакарэйскіх дзяржаўных установаў і кампаніяў былі інфікаваныя невядомымі віруснымі праграмамі, якія маглі паходзіць з Поўначы. Ад перабежчыкаў Сеулу вядома, што паўночнакарэйская выведка аперуе складанаю кібер-зброяй, здольнаю да здзяйснення актаў сабатажу.