Браніслаў Тарашкевіч зноў трапіў у апалу


У Бельску-Падляскім могуць перайменаваць вуліцу Браніслава Тарашкевіча – знакамітага беларускага асветніка, лінгвіста і палітыка.

Гарадская ўправа Бельску аддае яму даніну павагі, абараняюць яго і беларускія грамадскія арганізацыі ды гісторыкі. Аднак асоба Браніслава Тарашкевіча не да спадобы Польскаму інстытуту нацыянальнае памяці.

Іншыя тэмы праграмы «Беларусы ў Польшчы»:

Настаўнікі школы ў Орлі працуюць з вучнямі не толькі на ўроках.

Шмат увагі яны надаюць таму, каб даць сваім ім глыбокія веды пра малую радзіму і прышчапіць любоў да яе. Цяпер тут развіваюць два праекты гістарычны і моўна – геаграфічны.

Беларускі абрад на сцэне

У некалькіх мясцовасцях Беласточчыны адбыліся прэзентацыі абрадавых калектываў.

Імпрэза датычыць мінуўшчыны падляскіх беларусаў паказвае як забытыя, гэтак і жывыя традыцыі ды звычаі. Нашая камера пабывала на фінальным аглядзе ў Гайнаўскім доме культуры, дзе выступілі адзінаццаць тэатральных групаў рознага ўзросту.