Прыват з Валярынай Куставай Бодзіпазітыў. Гісторыя сусветна вядомай мадэлі plus size


Героі праграмы распавядаюць пра тое, чым яны не дзеляцца нават з сябрамі ў сацыяльных сетках. «Прыват» – душэўна пра чалавечыя душы і мары.

Божа, якая худая..! Жах, якая тоўстая..! Мала каму ўдаецца ўспрымаць сябе такім ці такой, як ёсць, без перажыванняў. Дзе мяжа фізіялагічнай дэмакратыі або, наадварот, нецярплівасці. Выбітныя формы – філасофія натуральнасці або апраўданне ўласнае ляноты? Вы ў «Прываце» з Валярынай Куставай, а тэма праграмы – «Бодзіпазітыў, альбо Маё цела – мая справа».

Што такое бодзіназітыў?

Ці варта займацца спортам і сачыць за харчаваннем, калі прымаеш сваё цела такім, як ёсць? Як успрымаюцца жанчыны і мужчыны з лішняй вагой? Любіць сябе – любым? Ці заўжды, калі ты прыгожы і здаровы – гэта гарантуе бесклапотнасць і любоў навакольных? Ці лёгка ў Беларусі стаць мадэллю плюс і якія параметры трэба мець у такім разе? Развянчанне міфаў пра людзей з лішкамі шыкоўнасці – у новым выданні!

Госця студыі – мадэль plus size, другая віцэ-міс свету, пераможна міжнародных конкурсаў прыгажосці Кацярына Ганага і гісторыя яе жыцця: скарэння беларускіх, еўрапейскіх і амерыканскіх мадэльных алімпаў, шлюб з багатым бізнэсоўцаў, нараджэнне сына, развод, спроба вярнуць сына з Бейрута, вяртанне ў Беларусь…

А таксама героі выдання – салістка музычнага гурта «ІнЖыр», спявачка Марыя Разумава, якая ведае, як жыць паўнавартасным жыццём, не худнеючы. І Анатоль Шырвель, журналіст, бацька 6 дзяцей, які скінуў вагу, бо я пра гэта папрасілі дзеці.

А як вы ставіцеся да людзей з лішняй вагой?

Дзяліцеся з «Прыватам», бо «Прыват» – гэта, у прыватнасці, і для вас.

Станьце героем праграмы альбо прапануйце тэму, праблему, гісторыю альбо госця ці героя для наступнага выпуску – і сачыце за падрыхтоўкай выданняў на старонках праграмы ў сацыяльных сетках: у «Фэйсбуку», «вКонтакте», Твітары (https://twitter.com/Studyja_Pryvat) ды «Інстаграме». Альбо пішыце непасрэдна і прыватна на пошту: studyjapryvat@gmail.com

Пазначайце свае цікавыя прыватныя допісы хачтэгамі #прыват, #pryvat, удзельнічайце ў выбары тэмаў і гасцей – і атрымлівайце прыемныя бонусы і падабайкі ад «Прывату» першымі. Альбо станьце сустваральнікам праграмы, бо «Прыват» – гэта ў прыватнасці і пра Вас.

Натхняйце і натхняйцеся! Шчыра, востра, па-беларуску

Праграму «Прыват» ВалярыныКуставай глядзіце у кожныаўторака 19:00 на тэлеканале «Белсат» празспадарожнік «Астра 4A» (ранейшаяназва «Sirius 4»), а таксама онлайн.

Каментары