Рэпартэр Бодзібілдэр, які не ўжывае мяса


Жыццё пад наглядам

У Магілёве ўжо больш за год спецслужбы цкуюць актывіста і рэдактара мясцовага грамадска-палітычнага рэсурсу «Наш Магілёў» Ігара Барысава. У сакавіку мінулага года чатыры супрацоўнікі міліцыі ды двое нанятых, паказаўшы пастанову пракурора, увайшлі ў кватэру Барысавых і пачалі ператрус. У жніўні – спынілі аўтамабіль Барысава на шашы Менск–Магілёў і сканфіскавалі каля 12 тысяч бюлетэняў, у тым ліку наклад «Нашага Магілёва». А зусім нядаўна камунальнікі з дапамогаю міліцыі спрабавалі ўварвацца ў жытло актывіста, абгрунтаваўшы нібыта абавязковым штогадовым аглядам, які ніколі ні ў каго не праводзіўся.

Як склалася жыццё віцэ-старшыні Канстытуцыйнага Суда, які ў 1996-м не падтрымаў Лукашэнкі

Жыццё ў Беларусі пасля 1994 года – гэта штодзённы выбар, прычым маральна-этычны. Дзейныя ўлады робяць усё магчымае, каб як надалей адштурхнуць ад сябе сапраўдных прафесіяналаў, якія жадаюць заставацца сумленнымі людзьмі. Гэтак некалі сталася з Валерыем Фадзеевым. У пачатку 90-х ён быў адным з суддзяў першага складу Канстытуцыйнага суда Беларусі ды нават першым намеснікам старшыні гэтага судовага органу. Але падзеі, звязаныя з ухваленнем лукашэнкаўскага варыянту Канстытуцыі Беларусі, вымусілі Фадзеева прыняць нялёгкае рашэнне: падаць у адстаўку. Як склаўся лёс гэтага чалавека пасля рашучага выхаду з заганнай сістэмы, глядзім у рэпартажы.

Веган-бодзібілдэр упершыню браў удзел у чэмпіянаце Беларусі

«Мяса трэба есці, каб быць моцным!» – кажуць нам з дзяцінства. З гэтым можа паспрачацца сапраўдны беларускі асілак – Сяргей Сабалько. Унікальнасць Сяргея – у тым, што ён адзіны ў Беларусі бодзібілдэр, які не ўжывае ні мяса, ні іншых харчоў жывёльнага паходжання. Сёлета Сяргей упершыню ўдзельнічаў у чэмпіянаце Беларусі па бодзібілдынгу.

Слесар, які мае 100 падпісчыкаў на YouTube

Адзін берасцейскі слесар паказвае, як рамантаваць аўта без вялікіх грошай. Алег Несцераў пачаў здымаць пра гэта відэа і стаў вядомым беларускім блогерам. Ён атрымаў нават срэбную кнопку ад каналу YouTube за сто тысяч падпісчыкаў на ягоным канале.

Каментары