Бізнесовец робіць у Беларусі музей шляхты


Том Пост і Аркадзь Штэйманс з часопісу «Forbes» гэтак уразіліся рэформамі, якія задумаў Лукашэнка, што нават параўналі яго са знакамітым кіраўніком Сінгапуру рэфармістам Лі Куан Ю. Бізнесовец Павел Падкарытаў параўноўвае ў студыі «Белсату» вядзенне бізнесу ў Беларусі, Расеі, Украіне і Еўразвязе і распавядае, як будзе прыцягваць турыстаў у сядзібу Чачотаў пад Ваўкавыскам.

«Пачынаць бізнес у Беларусі я не планаваў, але выпадкова ў поле майго зроку трапіла гэтая сядзіба. Спачатку ў гэтым была проста павага да гістарычнай каштоўнасці – уратаваць яе: яна была ў такім стане, што магла разбурыцца вельмі хутка. Цяпер мы назіраем мноства прыкладаў, як разбураюцца цудоўныя палацы. І потым паўстала пытанне, што з гэтым рабіць. І найбольш лагічным было надаць ёй турыстычнае прызначэнне. Як кропка прыцягнення гэта будзе музей шляхты. Адно пацягнула другое – і мы будзем рабіць на Ваўкавышчыне турыстычны кластар», – кажа бізнесовец.

Глядзіце размову з Паўлам Падкарытавым у «Гарачым каментары»