Размова дня Бітва за ўраджай на чале з галоўным «тормазам» краіны


Чаму аграрнае пытанне стала адной «найважнейшых» мэтаў нашай дзяржавы? Якія галіны сельскай гаспадаркі могуць быць цалкам прыбытковымі? І Калі дзяржава пазбавіцца камісарскіх метадаў? Усё гэта ў праграме «Размова дня».

Традыцыйна восенню ў Беларусі распачынаюцца бітвы, ды не тыя, пра якія здымаюць фільмы і пішуць у кнігах, тут бітвы сярпа ды касы, дзе трафеямі лічаць мяхі бульбы і снапы сена. І наш вярхоўны галоўнакамандуючы штогод, а ў гэтым асабліва дакладна, падлічвае кожнае зерне. Але нягледзячы на гэта прадукты харчавання ў Беларусі прадаюцца даражэй, чымся тое, што экспартуецца на вонкавы рынак.

Тым часам, Лукашэнка працягвае прасоўваць свае камісарскія метады.

«Мы сапраўды знаходзімся ў нейкіх савецкіх камісарскіх умовах кіравання і краінай, і сельскай гаспадаркай, і раёнам», – мяркуе госць праграмы, акадэмік Міхаіл Кадыраў.

belsat.eu

Каментары