Без газу, ваннай і цяпла: маладой маці далі службовае жытло ў аграгарадку


Алеся жыве ў аграгарадку Слабодка, працуе ў гаспадарцы «Александрыйскае» і гадуе дваіх дзяцей. Два гады яна намагалася атрымаць службовае жытло. І ў выніку атрымала дом: без газу і ваннага пакою, дзе тынкоўка лушчыцца і гніюць сцены, а батарэі тырчаць са сцяны, ні да чога не далучаныя.

Якім павінна быць службовае жытло і як абараніць свае правы, калі жыць у доме немагчыма, – глядзіце ў сюжэце праграмы «Асабісты капітал».