«Без билета» выклікае лета ў «Belsat Music Live»


Гасцямі 28-га выдання аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна стане самы разняволены гурт на беларускай сцэне – «Без билета».

Музыкі распавядуць вядоўцы Міры Шульц, як узняць на ногі гледачоў у гарадах, куды даязджае рэдкі беларускі артыст, дадуць пару парадаў, як адпачыць ад штодзённай мітусні ды сыграюць бадзёры аптымістычны жывы сэт з музычным сюрпрызам.

Песні, якія прагучаць у праграме:

  • «SMM» (словы і музыка В. Артыста і Т. Кушнер) – 03:00
  • «Аляска» (словы і музыка В. Артыста і Т. Кушнер) – 04:31
  • «Улыбаки» (словы В. Артыста, Т. Кушнер і Т. Таполі, музыка В. Артыста і Т. Кушнер) – 03:40
  • «Мая краіна Беларусь» (словы і музыка В. Артыста, Т. Кушнер і М. Зуя) – 04:10