«"Белсат" нам не перашкаджае». Журналіст «Rzeczpospolita» пра візіт беларускай дэлегацыі ў Польшчу


Пра матывацыю Беларусі

Мэта візіту – гаспадарка. І прадстаўнікі дэлегацыі падкрэслілі гэта не раз. Я пачуў смелыя заявы пра тое, што нельга быць залежным ад адной краіны і глядзець у адзін кошык.

Я быў прыемна ўражаны: дэлегаты Палаты прадстаўнікоў, якія прыехалі ў Польшчу, мелі што сказаць: яны добра разбіраюцца ўва ўнутранай сітуацыі краіны.

Пра матывацыю Польшчы

Што здзіўляе? Тое, што ўсё ладзіцца з ініцыятывы польскага боку. Беларускія парламентарыі прыехалі сюды па запрашэнні польскага парламенту. Гэта гістарычная сустрэча. Дагэтуль ані супрацы, ані падобных сустрэчаў не было: улады Польшчы проста не прызнавалі нашую Палату прадстаўнікоў.

Цягам апошніх гадоў супраца паміж Польшчай і Беларуссю ішла слаба.

Фірма «Атлас», якая робіць будаўнічыя сумесі, адчыніла ў Беларусі прадпрыемства, на якім працуе 400 чалавек. Уладальнік кампаніі казаў мне, што ўмовы вядзення бізнесу ў Беларусі нічым не горшыя за польскія.

Пра «Белсат»

Яны сказалі (беларуская дэлегацыя – заўвага belsat.eu), што сустракаліся з прадстаўніком МЗС Польшчы. Я запытаў, ці «Белсат» быў тэмай іх сустрэчы. Яны адказалі, што так, але зазначылі, што не яны былі ініцыятарамі гэтай тэмы і не парушалі яе. Што яшчэ цікава, старшыня міжнароднай камісіі беларускага парламенту сказаў, што ««Белсат» нам не перашкаджае». Гэта вельмі адважнае выказванне, таму што гэта прадстаўнік афіцыйных уладаў.

Глядзіце размову Валера Руселіка з Русланам Шошыным у «Гарачым каментары»