Размова дня «Белая Русь» супраць БНФ: хто «мышы», а хто «сланы»?


19 студзеня прапрэзідэнцкае грамадскае аб’яднанне «Белая Русь» у прысутнасці Аляксандра Лукашэнкі правядзе зʼезд, на якім, як чакаецца, прыме рашэнне аб пераўтварэнні ў партыю – «партыю ўлады».

Верагодна, што гэта робіцца ў тым ліку перад выбарамі ў Палату прадстаўнікоў, якія пройдуць у 2019 ці 2020 годзе не па мажарытарнай, а па прапарцыйнай сістэме (паводле партыйных спісаў) або змяшанай.

Ці будуць здольныя канкураваць з вялікаколькаснай і вялікарэсурснай «Белай Руссю» апазіцыйныя партыі?

Намеснік старшыні Партыі БНФ Аляксей Янукевіч не пагаджаецца з параўнаннем вядоўцы праграмы «Размова» Уладзімірам Мацкевічам, што апазіцыя выглядае «мышамі» на фоне «сланоў» з «Белай Русі». Бо, на яго думку, хутчэй «беларусцы» ёсць «шэрымі мышамі, бо там няма яркіх асобаў, яснай палітычнай волі і праграмы».

Але калі «Белая Русь» прыцягне такіх асобаў дзеля выбараў, што нескладана?

Падрабязней пра гэта – у поўнай дыскусійнай праграме «Размова» Уладзіміра Мацкевіча з Аляксеем Янукевічам.

 

Глядзі таксама
Каментары