Лета ў «Аб'ектыве» Беларусы зладзілі міжнародны фестываль міфалогіі, там дзе раней жылі цмокі


Адзіны ў Беларусі фестываль міфалогіі «У госці да лепельскага цмока» адбыўся ў Лепелі. Ён сабраў аматараў фальклору і традыцыяў не толькі з нашай краіны, але і з Латвіі, Літвы, Расеі ды нават з Індыі ды Японіі.

Месца для правядзення фэсту абралі не выпадкова. Калі верыць старому паданню, у старыя часы менавіта ў лепельскім возеры жылі сапраўдныя цмокі.

Больш падрабязна – у відэа.

Каментары