Беларусы здалі 100 тон валюты


Кажуць, ёсць тры стадыі беднасці: «грошай няма», «грошай зусім няма» і «час мяняць валюту».

Летась беларусы здалі $ 7 млрд 617 млн. $ 1 млн соценнымі купюрамі важыць 10 кг. З улікам таго, што здаюць не толькі сотні, атрымоўваецца 100 тон грошай. Або тры паўнюткія чыгуначныя вагоны.

Адкуль у беларусаў валюта ды пра што сведчыць аб’ем яе куплі і продажы – падлічыў эксперт Міхал Залескі. Глядзіце ў сюжэце праграмы «Асабісты капітал».