Беларусы вінныя банкам увесь свой заробак


Фота на перадпраглядзе istockphoto.com

Больш за Br 3 млрд вінныя банкам беларусы. У гэтым не было б нічога страшнага, каб не факт, што ўся налічаная заработная плата ў краіне – 3,7 млрд.

Калі адняць падаткі, атрымліваецца сума, амаль роўная спажывецкім крэдытным абавязацельствам.

Эксперт «Асабістага капіталу» Міхал Залескі сцвярджае, што калі наша гаспадарка пахіснецца, як не раз бывала, бо залежыць яна ад расейскай, у банкаў пачнуцца праблемы. А ад гэтага яшчэ горш стане прадпрыемствам.

Летась памер спажывецкага крэдытавання вырас на 75%. Нават у гісторыі суседніх краінаў такога крэдытнага буму ніколі не здаралася. Там росту вышэй за 40% не назіралася.

«На тое паглядзеўшы Нацыянальны банк замысліў крыху астудзіць галовы тутэйшых наіўных пазычальнікаў. І каб з першага траўня навесці парадак – зацвердзіў інструкцыю. Папросту кажучы, прыкінулі, колькі можна даць грошай бедаку, каб вяртаў пазыку і дзеці ягоныя ласты не склеілі», – іранізуе Міхал Залескі.

Якія нормы ў той інструкцыі прапісаныя і колькі цяпер грошаў можна ўзяць у крэдыт – глядзіце ў сюжэце праграмы «Асабісты капітал» (відэа вышэй).

А гэта − праграма «Асабісты капітал» цалкам: