Размова дня Беларусы – талерантныя ці беспрынцыповыя?


У гісторыі хапае прыкладаў, як адна і тая ж нацыя пры розных палітычных рэжымах паказвае сябе па-рознаму, кажа палітолаг Вячаслаў Бабровіч. Тыя ж карэйцы, немцы, жыхары еўрапейскіх краін былога сацлагеру.А як павядуць сябе беларусы пасля падзення цяперашняга рэжыму? Па словах Бабровіча, дэмакратыя – найскладанейшы механізм, які патрабуе ад яго ўдзельнікаў адмысловых якасцяў: салідарнасці, здольнасці да супрацы і дыялогу, крытычнага мыслення, талерантнасці.Але ў шмат якіх выпадках тая самая славутая талерантнасць можа аказацца беспрынцыповасцю. Ці не такой бывае часцяком рэакцыя беларусаў датычна, напрыклад, брутальных дзеянняў уладаў?

Каментары