Беларусы: Саюз з Расеяй – так, уваход у РФ – не


Андрэй Вардамацкі ў «ПраСвеце» з Сяргеем Пелясой упершыню апублікуе вынікі сацыялагічных даследаванняў пра тое чаму беларусы лічаць, што ім лепей у саюзе з Расеяй а не з Еўрапейскім звязам. А таксама, якім медыям мы давяраем больш – расейскім, дзяржаўным беларускім ці незалежным?

Іншыя тэмы ў падсумаванні тыдня вакол Беларусі:

Апагей братняй спрэчкі. Чаму Менск з Масквой не могуць дамовіцца?

Што гэта за краіна, куды баяцца ехаць расейскія чыноўнікі, дзе іх чакае турма і супраць якой Масква фактычна ўвяла гандлёвыя санкцыі. Можа Украіна? Нейкі сябра Еўразвязу? Не, з нядаўняга часу гэтак выглядаюць дачыненні Крамля з яго найбліжэйшым хаўруснікам – Беларуссю.

Андрэй Вардамацкі: «Дамінанта расейскіх медыяў – першая прычына геапалітычнага выбару беларусаў, але не адзіная»

Інтэрвю з доктарам сацыялагічных навук, дырэктарам Беларускай аналітычнай майстэрні.

Данбас – самыя цяжкія баі за два гады. Што далей?

Пасля таго, як украінцы адбілі атаку сепаратыстаў на Аўдзееўку інтэнсіўнасць баявых дзеянняў у Данбасе змяншаецца. Аднак паводле НАТА баі на ўсходзе Украіны цяпер найцяжэйшыя за апошнія два гады. Сітуацыю ўскладняе і забойства аднаго з камандзіраў данецкіх сепаратыстаў Міхаіла Талстых вядомага пад псеўданімам Гіві. Што адбываецца? У якім кірунку можа пайсці вайна ў Данбасе?

Вітальд Юраш: «Саступкі Захаду ва Украіне можна кампенсаваць саступкамі Расеі ў Беларусі»

Які сігнал даслаў Захад Менску і Маскве падчас ваеннай гульні «Hegemon»? У чым польскія інтарэсы ў Беларусі ды Украіне? Ці дамова Трампа з Пуціным будзе катастрофай? Ці ёсць прагрэс у стасунках Варшавы з Менскам? Госць у студыі былы часова павераны ў справах Польшчы ў Беларусі. Цяпер дырэктар Цэнтру стратэгічнага аналізу і журналіст тэлеканалу «Polsat».

Шлюб па разліку. Што дзеліць і што аб’ядноўвае Берлін і Варшаву?

Канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель наведала Польшчу а берлінская міністр абароны – Літву. Яшчэ да паездкі было ясна – краіны маюць шэраг няпростых пытанняў, якія нельга будзе абмінуць. Аднак палякам і немцам удаецца дамаўляцца, дзякуючы чаму ці каму? Што прынёс дэсант нямецкага кіраўніцтва на ўсход? Разбіраўся Ігар Кулей.