Агляд падзеяў культуры Беларусы прызналіся ў патаемным


У Менску адкрылася выстава з экспанатамі ў форме прызнанняў.Патаемныя думкі беларусаў сталі экспанатамі на выставе амерыканскай мастачкі Кэндзі Чанг у галерэі «Ў». У закрытай кабінцы кожны наведнік можа ананімна напісаць прызнанне ў чым заўгодна.На ідэю калектыўнага раскрыцця таямніцаў мастачку натхнілі каталіцкая споведзь, сцены сінтаісцкай малельні ды інтэрнэт-супольнасць «PostSecret». Праект быў паказаны ў Лас- Вегасе чатыры гады таму і сабраў паўтары тысячы прызнанняў. А ў Менск яго прывезла маладая піяршчыца Кацярына Ліпніцкая:

«Я напісала Кэндзі Чанг, яна вельмі ўзрадавалася, вельмі здзівілася, і цяпер таксама з вялікім нецярпеннем чакае нашых прызнанняў – кажа куратарка выставы.

Ад «Я люблю пячонку» да «Баюся старасці ў гэтай краіне» – прызнанні беларусаў вельмі розныя. «Не люблю бацькоў», «Грызу пазногці», «Кахаю чалавека свайго пола» або пратэстнае: «Я не проста так гуляў у цэнтры гораду 19 снежня 2010-га» – выстава мае тэрапеўтычны эфект, бо змушае зазірнуць у сябе, падзяліцца набалелым і пабачыць, што праблемы ва ўсіх падобныя.Арт-дырэктарка галерэі «Ў» Ганна Чыстасердава абяцае пасля выставы падсумаваць маўчанне беларусаў:«Мы хацелі б зрабіць такое невялічкае сацыялагічнае даследаванне на базе тых прызнанняў, што атрымаем, як мы кодава гэта называем: «даведацца, пра што маўчаць беларусы». І нейкім чынам абяцаем прэзентаваць вынікі».Пабачыць сваю таямніцу ў атачэнні іншых можна да 25-га лютага, а самыя яркія з іх будуць выведзеныя на чырвоных палотнах. У Кэндзі Чанг ёсць іншы найвядомейшы, праект, які аб’ездзіў тысячу гарадоў, – «Перш, як я памру», дзе людзям прапаноўваецца дапісаць, што яны хацелі б паспець у жыцці. Паводле арганізатаркі, яго неўзабаве таксама можна чакаць у Менску.Таксама ў выданні:У Горадні працуе выстава да 50-годдзя мастака Алеся Сурава.«Ацалелы» Алехандра Гансалеса Іннярыту стаў найлепшым фільмам года паводле Гільдыі рэжысёраў ЗША.Аляксандра Дорская, Марына Вашкевіч

Каментары