Гарачы каментар Беларусы прадаюць тавар беларусам на расейскіх кірмашах


Іпэшніцу Веру Русецкую, якая была нязгодная з пастановай падатковай службы, пакаралі «за супраціў прадстаўнікам дзяржаўных органаў» штрафам у 4 800 000 рублёў. Старыя метады ўлады ў часы прадпрымальніцкага крызісу каментуе намеснік старшыні ГА «Перспектыва» Вячаслаў Піліпук.Мы здзіўленыя рашэннем суду, але калі мы прыехалі туды, было адчуванне, што судовае рашэнне ўжо прыгатаванае. Гэта праяўлялася ў невербальных паводзінах падатковай інспекцыі і суддзі. Чалавек, які хоча разабрацца, уважліва слухае паказанні і адваката… Працэс цягнуўся 15 хвілін і быў фармальны. Спачатку суддзя ўсталёўвала асобаў, а потым дастала з-пад нізу падрыхтаваны загадзя аркуш і прачытала яго. На гэтым усё скончылася.Калі сітуацыя на рынку дэманструе высокія рызыкі, калі бізнес-клімат пахмурны, прадпрымальнік, матываваны на тое, каб зарабляць грошы, пераходзіць на рынкі, дзе сітуацыя адпавядае яму больш.Адміністрацыя кірмашоў у расейскіх Клінцах ды Смаленску зарганізавала бясплатныя аўтобусы з памежных беларускіх гарадоў, каб давезці беларускіх прадпрымальнікаў, каб яны працавалі ў іх. Прадпрымальнікі зачыняюць бізнес у Беларусі, пераходзяць на расейскія кірмашы, дзе прадаюць таварам беларусам, якія ездзяць туды за пакупкамі.70 % усіх гандлёвых цэнтраў і кірмашоў не працуюць? Пра якія 25 % іпэшнікаў, што не аплацілі падаткі, кажуць чыноўнікі? Лічбы заніжаныя. 60 % іпэшнікаў на сёння не заплацілі на сёння падаткаў.41 горад у Беларусі ведае, што 15 лютага трэба прыехаць на мітынг. Прадпрымальнікі ўжо замаўляюць аўтобусы.Размову цалкам глядзіце ў відэа.

Каментары